13 сакавіка ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка" прайшло адкрытае пасяджэнне аматарскага аб'яднання
"ЗНАЙКА". Час цікавых ведаў "Краскі і гукі роднай прыроды",
прымеркаваны да Міжнароднага Дня лесу, сабраў яго ўдзельнікаў разам з сябрамі, каб
пашырыць свае веды пра прыроду і фауну
беларускіх лясоў. Дзеці з задавальненнем
разгадвалі загадкі, складалі словы з літар, гулялі ў гульні на тэму
прыроды. Бібліятэкар нагадала
вучням пра правілы паводзін у лесе. Прачыталі некалькі цікавых гісторый з жыцця
"ляснога царства" і паспрабавалі прыпомніць цікавыя моманты са свайго
жыцця, звязаныя з прыродай. Дзіцячай фантазіі можна
толькі пазайздросціць.