22.03.2024г. Урок гісторыі "Яны палілі Хатынь"

 22 сакавіка на ўрок гісторыі "Яны палілі Хатынь", прысвечаны Дню памяці ахвяр Хатыні ў філіял "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прыехалі пагранічнікі заставы "Сямёнаўка" і вучні старэйшых класаў, каб у чарговы раз прыпомніць трагедыю ўсіх спаленых беларускіх вёсак. Колькі гора і слёз прынёс фашызм нашаму народу. Бібліятэкар распавяла моладзі пра вёску Верхаўляны, якая знаходзіцца ў Бераставіцкім раёне і з'яўляецца" сястрой Хатыні" і паказала фотаздымак памятнага знака спаленай вёсцы, ля якога кожны год ў гэты дзень праходзіць мітынг-рэквіем, як памяць аб ўсіх загінуўшых аднавяскоўцах. Маладое пакаленне павінна ведаць сваю гісторыю, памятаць яе, каб не дапусціць паўтарэння фашызму. Моладзь з цікаўнасцю знаёмілася з матэрыяламі кніжнай выставы, якая змяшчала літаратуру па тэме Хатынскай трагедыі.