22.03.2024г. Гістарычны экскурс «Вайны святыя старонкі навекі ў памяці людской»

 22 сакавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў гістарычны экскурс «Вайны святыя старонкі навекі ў памяці людской». Падчас мерапрыемства, удзельнікі здзейснілі падарожжа па старонках кнігі «З памяццю ў сэрцы». Вёсак, якія падзялілі лёс Хатыні,у нашай краіне вельмі шмат. У іх ад рук фашыстаў загінулі мірныя людзі. Гэта і ёсць праява генацыду беларускага народа. Наша краіна аплаквае кожнага чацвёртага свайго жыхара, а паводле звестак, выяўленых падчас расследавання фашысцкіх злачынстваў на нашай тэрыторыі, кожнага трэцяга. Такія трагедыі прымушаюць нас задумацца, як мы жывем у гэтым свеце, што нясем у яго сваімі поглядамі, словамі, учынкамі.