26 сакавіка ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка" прайшоў вернісаж малюнкаў "Чытай. Малюй.
Фантазіруй", прысвечаны Тыдню дзіцячай кнігі. Наведалі мерапрыемства
выхаванцы школьнага лагера "Сонейка".Бібліятэкар падрыхтавала для іх
цікавае падарожжа ў краіну казак, дзе яны змаглі паказаць свае веды, па
фантазіраваць і размаляваць казачнага героя на свой густ. Прыемным сюрпрызам
для дзяцей стала наведванне мерапрыемства намеснікам дырэктара па ідэалагічнай
рабоце ААТ "Малабераставіцкі элітгас" Таццяны Жэнгелевіч. Яна знайшла
вольную хвілінку і прыйшла на мерапрыемства, каб павіншаваць чытачоў з
адкрыццём Тыдня дзіцячай кнігі і прынесла ім салодкія пачастункі.