4 красавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская
бібліятэка» прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Пражэктар». Падчас сустрэчы,
хлопцы і дзяўчаты прайшлі квэст «У ведах – сіла, у здароўе –жыццё». Падчас падарожжа, удзельнікі
наведалі станцыі: «Здаровае харчаванне»,« Спартыўная», «Майдадыр»,«
Прафілактычная», дзе адказваючы на пытанні, раскрывалі сакрэты здароўя. У канцы
сустрэчы, усе прыйшлі да высновы, што лепшая прафілактыка здаровага ладу жыцця
- гэта занятак любімай справай.