11.04.2024г. Урок памяці “Многае забудзецца - такое ніколі”

 11 красавіка, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок памяці “Многае забудзецца - такое ніколі”. Бібліятэкар расказала дзецям пра лагеры смерці, якія дзейнічалі на тэрыторыі Германіі і на акупаваных ёю еўрапейскіх краінах, такіх як Бухенвальд, Дахау, Асвенцым, Саласпілс, а таксама пра найбуйнейшыя лагеры смерці дзеючыя на тэрыторыі Беларусі: Трасцянец, Азарычы, Чырвоны Бераг. Прысутныя даведаліся пра тое, як мільёны людзей былі нявінна закатаваныя і спаленыя жыўцом у фашысцкіх канцлагерах, пра жахі, якія перажылі вязні канцлагераў, штодня выпрабоўваючы голад, хваробы, пакуты, гінучы ў ходзе цяжкіх работ. Жахлівыя факты і лічбы ахвяр лагераў смерці не пакінулі падлеткаў абыякавымі. У завяршэнне сустрэчы, аддаючы даніну павагі загінушым, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання.