Чарговае пасяджэнне
аматарскага аб’яднання “Вяскоўцы", якое адбылося 19 красавіка ў філіяле "Старадварэцкая сельская бібліятэка", было прысвечана
пакаёвым раслінам. Экалагічны часопіс “Свет пакаёвых раслін” дапамог
удзельніцам пашырыць свае веды ў гэтым пытанні. Усё ведаць немагчыма, таму
ўзнікаюць пытанні: чаму дрэнна расце фіялка, як правільна нарыхтаваць лекавы
сродак з алое, чым падкарміць фікус і ў каго цвіце сансев’ера? Незлічонасць тэм
для абмеркавання напоўніла сустрэчу пазітывам, стварыла цёплую атмасферу
пасяджэння.