20.04.2024г. Калейдаскоп карысных парад “Свет пакаёвых раслін”

У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка” - калейдаскоп карысных парад “Свет пакаёвых раслін”. Кветкі робяць наша жыццё больш яркім, утульным, прыгожым. Свет пацямнеў бы і збяднеў, калі б не было на свеце кветак, якія цешаць вока, станоўча ўплываюць на эмацыйную сферу чалавека і маюць лячэбныя ўласцівасці. Маляўнічы свет пакаёвых раслін нікога не пакідае абыякавым. Пахучыя кветкі і непаўторная гармонія ў абрысах раслін дапамагаюць стварыць адмысловую атмасферу камфорта. Для таго, каб пакаёвыя кветкі цешылі прыгажосцю, неабходна правільна даглядаць іх, разумець іх запатрабаванні.  Вось аб чым ішла гаворка падчас пасяджэння.



Страниц (31)1234567891011 Вперёд