У філіяле
“Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшло чарговае пасяджэнне
аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. На гэты раз удзельнікі клуба сабраліся на час
інфармацыі “Аб ўсім на свеце ў журнале і газеце”. Размова ішла аб любімых
сямейных часопісах і газетах. Жанчыны расказалі, якую перыёдыку выпісваюць на пошце,
а якую бяруць чытаць у бібліятэцы. Абмеркавалі, што ў век Інтэрнэту перыядычныя
выданні, на жаль, мала каго цікавяць. Але толькі не пажылых людзей– гэта пастаянныя
чытачы сельскай бібліятэкі.