03.05.2024г. Літаратурны дыліжанс « У кніжнай памяці – імгненні вайны»

 3 мая ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў літаратурны дыліжанс « У кніжнай памяці – імгненні вайны», прысвечаны дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 80 гадоў прайшло пасля вызвалення Беларусі, але да гэтага часу 9 мая адгукаецца ў нашых сэрцах болем страт і радасцю перамогі. 1941 – 1945 гады - гэты ўрок мы павінны памятаць, каб ён не паўтарыўся больш ніколі. У дапамогу нам засталіся кнігі, у якіх імгненні вайны пакладзены на тысячы старонак.