15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Сям’я - самае дарагое, самае галоўнае,
што ёсць у жыцці кожнага чалавека. Сям’я - гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бярэм прыклад, пра каго клапоцімся, каму
жадаем дабра і шчасця. Менавіта
ў сям’і мы вучымся любові, адказнасці, клопату і павазе. У дзень свята ў філіяле
“Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшла гадзіна адкрытай размовы“Цяпло
сямейнага ачага”; для ўдзельнікаў аматарсказа аб’яднання “Ладачкі”. Госці вялі размову
аб сямейных каштоўнасцях і захаванні добрых традыцый, якія аб’ядноўваюць родных
і блізкіх. Чыталі вершы аб сям’і, успомнілі прыказкі і прымаўкі аб значнасці
сям’і і ўдзельнічалі ў віктарыне. У ходзе выканання заданняў, удзельнікі
праявілі знаходлівасць і кемлівасць у конкурсах: “Скончы прыказку”, “Любімыя
кнігі сям’і”.