"Мой край, задумлівы і пяшчотны"- краязнаўчы
вернісаж з такой назвай адбыўся ў філіяле“Старадварэцкая сельская бібліятэка”.
Маленькія чытачы не толькі пазнаёміліся з гісторыяй краю, але і з выставай па
краязнаўству. Самыя розныя звесткі аб гісторыі школы, аб знакамітасцях і, самае,
бадай, галоўнае- аб людзях, якія жылі на гэтай зямлі, працавалі, змагаліся і
будавалі ўсё тое, што засталося нам у спадчыну, дзеці змаглі атрымаць з
дапамогай выставы.