Запамінальна прайшоў
першы летні дзень у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка-клуб”. Гучалі вершы, казкі, прыказкі і прымаўкі, песні, пра цудоўную
пару года лета. Для дзяцей была
аформлена кніжная выстава “Кніга сёння - кніга назаўжды”. Дзеці з
задавальненнем удзельнічалі ў забаўляльных гульнях, і цвёрда усвоілі, што
толькі з кніг можна даведацца вельмі многа: аб нашай Радзіме, яе прасторах, аб
лепшых людзях і іх працы. Кніга дапамагае нам пазнаць навакольны свет.