У рамках раённага праекта
“Культурныя канікулы” у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага
для ўдзельнікаў
прайшла гульнёвая праграма “Добрыя гульні для ўсіх”. Актыўна і дружна дзеці акунуліся ў конкурсы і віктарыны: “Можа так, а можа не?”, "Хто гэта?”, “Паглядзі і адгадай!”, “Каляровыя казкі”, “Згубілася, літара!” і інш. Асобую зацікаўленасць і ўвагу
выклікала заданне “Паглядзі і
адгадай!”,
дзе вучні лёгка адгадалі
па прыметах героў казак.
Весела прайшло заданне “ Хто
гэта?”,
у якім юныя чытачы
вельмі добра і дакладна перадалі вобразы. Гульня атрымалася цікавай і пазнавальнай. Перамагла дружба, добрыя
веды і выдатныя здольнасці дзяцей!