Хто
не ведае Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна? 6 чэрвеня 2024 года ўвесь свет адзначае
225-годдзе з дня нараджэння аднаго з найвялікшых паэтаў усіх часоў і народаў.
Яго імя грыміць па ўсім свеце, помнікі яму стаяць нават на краі свету, а
паэзіяй Пушкіна і ў нашы дні зачараваны мільёны чалавек. Паэтаў такога маштабу
ў сусветнай гісторыі можна пералічыць па пальцах, і Пушкін па праве займае ў іх
шэрагу адно з першых месцаў. З казкамі, з творчасцю А.С.Пушкіна
мы знаёміліся ў дзяцінстве, чыталі і любілі яго казкі, а вершы вучылі на
памяць. І
сёння, 6 чэрвеня, з нагоды святкавання знамянальнай даты, у філіяле
“Пагранічная
сельская бібліятэка”
была праведзена літаратурная
віктарына
па творах Пушкіна “Я памятник себе
воздвиг нерукотворный…”. Удзельнікі
мерапрыемства
з задавальненнем адказвалі на разнастайныя пытанні, успаміналі тое,
што ўжо знаёма ім,
а можа і даведаліся пра нешта новае для сябе.