Для ўдзельнікаў праекта “Культурныя канікулы” у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага
прайшло творчае эрудыт-шоў “Прыгоды на востраве чытання”. Мерапрыемства
праводзілася з мэтай пашырыць кругагляд дзяцей, выхаваць пазнавальную цікавасць
да чытання, асабліва ў летні перыяд. Адказваючы на заданні дзеці ўспомнілі казкі Андэрсана, Гаўфа,
братоў Грым, рускія народныя і
беларускія казкі. Падчас гульні хлопчыкі і дзяўчынкі акунуліся ў атмасферу
вясёлага духу спаборніцтва, дасціпнасці, знаходлівасці і супрацоўніцтва. Яны
актыўна проходзілі этапы эрудыт-шоў: удзельнічалі ў віктарынах “Казка
пачынаецца…А як яна называецца?”, “Сапраўдныя сябры”. Вялікі інтарэс выклікалі
конкурсы “Юны дэтэктыў” і “Фотаробат”. Дзеці прадэманстравалі выдатныя веды, як
беларускіх, так і замежных казак, бо краіна казак - самая дзіўная і цудоўная
краіна з усіх. Мерапрыемства прайшло весела і займальна.