Бераставіцкая
раённая бібліятэка прыняла ўдзел у VІІI Абласным фестывалі
кнігі “Гарадзенскі “ЛітФэст”, які праходзіў у рамках XIV Рэспубліканскага
фестывалю нацыянальных культур. Наша інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка была
прысвечана народным традыцыям бераставіцкай зямлі і сям’і. Госці фестывалю
цікавіліся кнігамі, прадстаўленымі на выставах “Паэтыка народнай душы” і “Сям’я
– гэта дом, сям’я – гэта мір”. З задавальненнем наведвальнікі фатаграфіраваліся
ў этнаграфічнай зоне, асабліва за калаўротам, разам з нашымі супрацоўнікамі,
прыбранымі ў нацыянальныя касцюмы. Прыемнае здзіўленне выклікала незвычайная
інсталяцыя з кніг “Свята-Мікалаеўская царква ў Вялікай Бераставіцы”. Прывабліваў
і вугалок для дзяцей “Свет дзяцінства ў фарбах”. Цікава і яскрава прайшло
галоўнае абласное свята кнігі.