У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка-клуб” прайшла гульня-віктарына
“Сюжэт падказала прырода” (да Сусветнага дня аховы навакольнага
асяроддзя). У ходзе мерапрыемства школьнікі даведаліся, што такое экалогія, як
трэба берагчы прыроду і яе рэсурсы. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні
віктарыны, адгадвалі загадкі, успомнілі прыказкі і прымаўкі аб прыродзе і далі абяцанне берагчы прыроду.