19.06.24 г. Літаратурна-музычная гасцёўня «Песні ваенных гадоў»

 У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя  О. М. Кавалеўскага для ўдзельнікаў клуба «Вясёлка дабра» адбылася літаратурна-музычная гасцёўня пад назвай «Песні ваенных гадоў». На сустрэчы ішла размова аб адным верным памочніку салдата - песні. Разам з Айчынай яна ўстала ў салдацкі строй з першых дзён вайны і прайшла па пыльных і задымленым дарогах вайны да пераможнага яе заканчэння. Бібліятэкар расказала прысутным пра гісторыю нараджэння ваенных песень. Кожная франтавая песня мае сваю цікавую і захапляльную гісторыю. Ад самых першых выстралаў і да пераможнага чэрвеньскага салюту праз усю вайну прайшлі яны ў баявым салдацкім страі.