20.06.2024г. Хвіліна бяспекі "Тэхніка бяспекі і здароўе"

20 чэрвеня філіял "Пархімаўская ІСБ" запрасіў сваіх чытачоў на хвіліну бяспекі "Тэхніка бяспекі і здароўе". Бібліятэкар напомніла дзецям аб правілах бяспекі ў школе, дома, на вуліцы. Падчас мерапрыемства шмат гаварылася аб тым, што жыццё і здароўе чалавека залежыць у многім ад выканання правіл бяспекі кожным з нас. Беражыце сябе і блізкіх!