26.06.2024г. Урок памяці “ Яны жылі побач з намі”

Даўно мінула тая вайна, але памяць пра яе жыве. У Старадварэцкай бібліятэцы адбыўся ўрок памяці “ Яны жылі побач з намі”, на якім была аддадзена даніна памяці і ўдзячнасці землякам, якія пайшлі абараняць сваю зямлю. Многія з іх злажылі галовы на чужыне, іншыя вярнуліся і самааддана працавалі ў гаспадарцы. Яны не вельмі любілі ўспамінаць пра франтавыя падзеі – цяжка і балюча. Але тое, аб чым расказвалі, занатавана ў краязнаўчых матэрыялах бібліятэкі.