03.07.2024г Тэматычная пляцоўка да Дня Незалежнасці

  Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага  да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь падрыхтавала тэматычную пляцоўку. Для бераставічан і гасцей свята   была прадстаўлена  кніжная выстава        "Беларусь за 30 гадоў-нам ёсць чым ганарыцца",  фотазоны "Дзень Незалежнасці- 2024" і "80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў з інтэрактыўнай картай  прысвечанай аперацыі "Баграціён", якая вызваліла  тэрыторыю  Беларусі ў 1944 годзе.Таксама быў наладжаны  майстар-клас па вырабе васількоў з кніжнай выставай "Пад сімвалам сіняй валошкі".