4 ліпеня ў філіяле «Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў урок памяці і мужнасці "Гісторыя Айчыны: падзеі і асобы", які прысвячаўся 80-годдзю вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра тое, як шмат было знішчана і разбурана ў Гродне за гады акупацыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі пастараліся запомніць, калі і дзякуючы якой баявой аперацыі быў вызвалены горад, даведаліся імёны герояў-абаронцаў і яшчэ шмат карыснай і цікавай інфармацыі аб вызваленні Гродзенскай вобласці.