11.07.2024г. Літаратурнае бюро знаходак “Я чытаю. Ты чытаеш”

 Лета - гэта выдатная пара, гэта смех, усмешкі і проста добры настрой. А яшчэ лета - гэты час чытаць! 11 ліпеня бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” запрасіла мясцовых хлопчыкаў і дзяўчынак наведаць літаратурнае бюро знаходак “Я чытаю. Ты чытаеш”, каб з карысцю запоўніць свой вольны час: даведацца пра нешта новае, невядомае, праявіць творчае ўяўленне, проста пагартаць любімыя часопісы. Дзеці з задавальненнем прінялі ўдзел у цікавых конкурсах: “Адгадай героя па рэпліцы”, “Згубілася рыфма”, “Бліц-апытанне”, “Пашумім”, “Літаратурны кракадзіл”. Да ўвагі дзяцей быў прадстаўлены літаратурны вернісаж “Што чытаем гэтым летам мы раскажам без сакрэтаў”. У дні летніх канікулаў бібліятэка актыўна вядзе рэалізацыю праграмы летняга чытання для дзяцей і падлеткаў.