У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М.
Кавалеўскага для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” прайшло
пазнавальнае паэтычнае мерапрыемства “Славім зямлі нашай светлае імя”. Падчас мерапрыемства бібліёграф расказала пра
жыццё і творчасць таленавітых народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба
Коласа. Былі зачытаны ўрыўкі з іх вершаў. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі
тэмы Радзімы, кахання, прыроды і вайны ў творчасці паэтаў. У вершах паэтаў ўдала
злучыліся філасофская глыбіня твораў, імкненне да ўсебаковага асэнсавання
складаных жыццёвых з'яў, а таксама высокі ўзровень паэтычнага майстэрства.