У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская
бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”, гадзіна шчырасці “Якасць жыцця і
абслугоўвання". Аматаркі клуба з усёй сур’ёзнасцю аднесліся да
абмеркавання тэмы пасяджэння. Жанчыны
дзяліліся сваімі думкамі пра
тое, як яны разумеюць слова “якасць”, у чым сэнс гэтага слова, як праяўляецца
якасць у вытворчай і
невытворчай сферы эканомікі, якасць на кожным рабочым месцы, якасць жыцця
кожнага грамадзяніна.