03.08.2024г. Інтэрактыўная пляцоўка "Вавёрчыны казкі" на раённым свяце “Бераст-Фэст. Вавёрчыны пацехі»

У рамках  свята “Бераст-Фэст. Вавёрчыны пацехі" работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя А.М. Кавалеўскага падрыхтавалі тэматычную пляцоўку пад агульнай назвай "Ваверчыны казкі". На бібліятэчнай пляцоўцы адбылася прэзентацыя выставы "Гераіня кніг - Ваверка.”, а таксама кніжна-ілюстрацыйная выстава "Жывем пал сімвалам Ваверкі",  на якой былі прадстаўлены 20 ілюстрацый ваверак з Вялікай Бераставіцы. Асабліва жыхароў і гасцей Вялікай Бераставіцы зацікавіла квэст- гульня   “ Вандроўка па Бераставіцы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю прымалі  ўдзел у майстар-класе  па лепцы з цеста “Пачастункі для вавёркі”, размалеўвалі ваверак рознакаляровымі алоўкамі на размалеўках  і актыўна ўпрыгожвалі папяровымі вавёркамі “Дрэва вавёрак свету”. На бібліятэчнай  пляцоўцы таксама была прадстаўлена кніжная выстава “Бераставіца Магдэбургская” з  макетам Бераставіцкай ратушы і партрэтам Юзэфіны Патоцкай, уладальніцы Вялікай Бераставіцы ў 1774-1793 гг.. Працавала фотазона "Вавёрка вітае!", на якой можна было зрабіць здымак побач з легендарнай вавёркай - сімвалам бераставіцкага герба.