Бераставіцкая
раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага запрасіла да сябе наведвальнікаў
прышкольнага лагера Вялікабераставіцкай школы на віктарыну “Усё аб спорце”. Бібліятэкар
з дапамогай вясёлых дзіцячых вершаў, пытанняў і загадак расказала дзецям, што
спорт дае зносіны, дорыць шмат знаёмых і сяброў. Чалавек дзякуючы спорту расце,
развіваецца не толькі фізічна, але і духоўна, маральна, а таксама што неабходна
прытрымлівацца правільнага харчавання, асабістай гігіены, весці фізічную
актыўнасць. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі адказвалі на пытанні спартыўнай
віктарыны-прэзентацыі, з якой яны даведаліся пра асноўныя правілы розных відаў
спорту, такіх як тэніс, сінхроннае плаванне, гімнастыка, бокс, валейбол,
футбол. У канцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем паглядзелі мультфільм аб
спорце.