07.08.2024г. Відэавіктарына “Прыгоды з любімымі героямі”

 У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшла відэавіктарына “Прыгоды з любімымі героямі”. Бібліятэкар прапанавала юным чытачам здзейсніць падарожжа па старонках кніг і пабываць у гасцях у любімых герояў. Віктарына ўяўляла сабой некалькі тураў. Дзеці актыўна адгадвалі казкі і казачных персанажаў, праходзячы па станцыях: «Падарожжа ў Лукамор'е», «Загадкавая. Пытанні Ката Вучонага», «Падкажы слоўца», «Збяры карцінку», «Знайдзі слова», «Шыфроўка», і прадэманстравалі выдатныя веды казак. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне, былі актыўныя і эмацыйныя ў пазнаванні казачных прадметаў і герояў. Было весела, шумна і цікава! Вядома ж, тых, хто прайграў не было - перамагла дружба. Пад канец мерапрыемства дзеці паглядзелі свае любімыя казкі і мультфільмы.