20.08.24 г. Час духоўнасці “Прыйшоў Спас, мёд і яблыкі запас”

 
 Супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага запрасіла ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” на пазнавальна-забаўляльную праграму “Прыйшоў Спас, мед і яблыкі запас”, прысвечаную праваслаўнаму святу Перамянення Гасподняга (у народзе Яблычны Спас). Бібліёграф расказала гасцям пра паданні, павер’і і прыметы, звязаныя  з гэтым святочным днём. Удзельнікі клуба актыўна прынялі ўдзел у конкурсах і забавах, адказалі на пытанні віктарыны, а таксама выступілі з музычнымі нумарамі.