Якая яна мілагучная, родная мова! Асабліва прыгожыя беларускія вершы і песні.. Як не любіць сваю мову, як не імкнуцца ведаць яе дасканала? Літаратурная капмазіцыя " Каб слова роднае гучала" адбылася ў Старадварэцкай школе, была прысвечана роднай мове.Бібліятэкар філіяла “Старадварэцкая сельская бібліятэка” адзначыла, што беларуская зямля здаўна славілася сваімі асветніцкімі традыцыямі. Цяжка пераацаніць велізарную гістарычную значнасць беларускага пісьменства для культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі.