07.09.2024г. Кніжная выстава "Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова"

 7 верасня філіял "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" наведалі вучні пятага класа разам з класным кіраўніком каб пазнаёміцца з кніжнай выставай "Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова", прысвечаную Дню беларускага пісьменства. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з літаратурай пра першадрукароў, паказала іх партрэты. Вучні даведаліся шмат цікавага пра першыя пячатныя кнігі, пра пяро  і чарніліцу, пра берасцяныя скруткі... Як з'явілася першая папера і хто яе вынайшаў. Дапаўненнем да мерапрыемства стала экскурсія ў школьны музей "Вытокі", дзе вучні змаглі ўбачыць сапраўдныя чарнільніцы і пяро, якім пісалі ў 1970-ыя гады іх равеснікі і пабачылі іх сшыткі. Для сябе зрабілі вынік: акно ў свет нам кніга адчыняе! Кожны з ўдзельнікаў выбраў сабе цікавую кнігу па інтарэсах.