16.11.2024г. Турнір юных праваабаронцаў “Ведаць, каб не спатыкнуцца”

 16 лістапада ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў турнір юных праваабаронцаў “Ведаць, каб не спатыкнуцца”. Падчас мерапрыемства прысутным нагадалі, што дзеці, як і ўсе дарослыя члены таварыства, маюць не толькі правы, але і абавязкі. У гульнявой форме дзеці замацавалі свае веды, прыняўшы ўдзел у інтэлектуальных конкурсах: "Інтэлектуальная размінка", "Хто ёсць хто?", "Свабода, правы, абавязкі" і іншыя. Таксама ўдзельнікам прапаноўвалася паразважаць і прыняць правільнае рашэнне ў той ці іншай сітуацыі. На прыкладзе казачных герояў дзеці разважалі, як парушаюцца правы чалавека. Удзельнікі справіліся з заданнямі і ў фінале зрабілі выснову, што няма правоў без абавязкаў і няма абавязкаў без правоў. Неабходна выконваць свае абавязкі і памятаць аб сваіх правах..




Страниц (31)1234567891011 Вперёд