1 снежня да
Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам філіял “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка-клуб” з дзецьмі малодшага і сярэдняга ўзросту правялі гульню-роздум
“СПИД-опасно не знать” . Дзеці ў
гульнявой форме даведаліся пра тое, што такое ВІЧ, ВІЧ-інфекцыя. Даведаліся,
што сімвалам руху па папярэджанні СНІДу з’яўляецца чырвоная стужка прышпіленая
да адзення. Мерапрыемства суправаджалася тэматычнай выставай “Дрэнным
звычкам - кніжны заслон”.