(04.03.1942, в.Макараўцы Бераставіцкага р-на), беларускі філосаф, педагог. Кандыдат філасофскіх навук (1980), дацэнт (1988). З сям’і селяніна, краўца. Скончыў Макараўскую сямігадовую, Сарасецкую сярэднюю школы. У 1959 г . паступіў на факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання Гродзенскага педагагічнага інстытута, у 1961 г . выключаны за рэлігійныя перакананні. Працаваў у г.Гродна рабочым на заводзе “Аўтазапчастка” (1961-1962), на Гродзенскай абутковай фабрыцы “Нёман” (1962-1972). Завочна вучыўся на філасофскім аддзяленні гістфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Леніна (1966-1972). З 1972 г . працаваў на кафедры філасофіі і навуковага камунізму (кафедры гуманітарных навук з 1993 г .) Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Друкаваўся з 1976 г . Вывучаў праблемы рэлігіі і вальнадумства ў Беларусі. Аўтар кніг “З гісторыі вальнадумства і атэізму ў Беларусі” (1978, у сааўт., на рус. мове), «У пошуках ісціны” (1982, на рус. мове), “Размова ў адкрытую пра каталіцызм” (1985, на рус. мове), “Каталіцызм у Беларусі: традыцыяналізм і прыстасаванне” (1987, у сааўт., на рус. мове), “Асноўныя хрысціянскія плыні і фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў” (Гродна, 1993, у сааўт.).
Бібліяграфія:
Асноўныя працы:
1. Логика: Учеб.-метод. комплекс: Учеб.-метод. пособие / К. К. Койта. —Гродно: Гродн. фил. ИСЗ, 2000. — 63 с.
2. Свободомыслие и атеизм в Белоруссии во второй половине XVIII века: Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филос. наук: 09.00.06 / Ленингр. гос. ун-т им. А. А. Жданова. — Л., 1980. — 21 с.
3. Койта, К. В поисках истины / Койта Казимир. — Мн. : Беларусь, 1982. — 156 с.
Койта, К. Разговор начистоту о католицизме / Койта Казимир. — Мн. : Беларусь, 1985. — 125 с.
4. Религиозные обряды и их вред / Респ. дом сан. просвещения М-ва здравоохранения БССР. — Мн. : Беларусь, 1981. — 29, [1] с. —(Санитарные знания - в массы).
5. Как отвечать на вопросы: В помощь лекторам, пропагандистам, агитаторам и политинформаторам, выступающим по проблемам науч. атеизма / Правл. о-ва "Знание" БССР, НМС по пропаганде науч. атеизма. — Мн., 1988. — 30 с.
6. Католицизм в Беларуси: организация, вероучение, история: материал в помощь учителю / Гродненский областной институт усовершенствования учителей, Гродненский государственный университет им. Я. Купалы. — Гродно : [б. и.], 1992. — 21 с.
Літаратура пра К.К. Койту:
Яны нарадзіліся на Бераставіччыне: Койта Казімір Канстанцінавіч // Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Бераставіцкага р-на.- Мн.: БЕЛТА, 1999.- С.534-535.