Аляксандр Мацвеевіч Матросаў
(05.02. 1924 – 23.02.1943)
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага
Саюза. Нарадзіўся ў Днепрапятроўску ў сям’і рабочага. Рана застаўся без
бацькоў, таму выхоўваўся ў Іванаўскім дзіцячым доме, дзе скончыў 7 класаў.
У верасні 1942 г . быў прызваны
Кіраўскім РВК г. Уфы ў Чырвоную Армію і пачаў вучобу ў Краснахолмскім пяхотным
вучылішчы. У лістападзе 1942
г . уступіў у ВКЛСМ. 18 студзеня 1943 г . разам з курсантамі
вучылішча дабраахвотнікам у складзе маршавай роты адправіўся на Калінінскі
фронт. Служыў у складзе 2-га асобнага стралковага батальёна 91-й асобнай
Сібірскай дабраахвотнай брыгады імя І.В.Сталіна (пазней 254-ы гвардзейскі
стралковы полк 56-й гвардзейскай стралковай дывізіі (Калінінскі фронт). 23 лютага
1943 г .
у баі за в. Чарнушкі (Пскоўская вобл., Расія) гвардыі радавы А. Матросаў сваім
целам закрыў амбразуру нямецкага дзота, гэтым забяспечыў поспех атакі
падраздзялення. Пахаваны там жа ў вёсцы, у 1948 г . яго прах быў
перапахаваны ў г. Вялікія Лукі Вялікалуцкай вобласці (з 1957 г . Пскоўскай вобл.)
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 чэрвеня 1943 г . чырвонаармейцу
Аляксандру Матросаву было пасмяротна прысвоена званне Герой Савецкага Саюза.
Бібліяграфія:
1. Андреев, С. А. Герои Родины в названиях улиц. / С. А. Андреев. — М. — 2010.
2. Бикчентаев, А. Право на бессмертие / Анвер Бикчентаев. – Москва: Советский писатель, 1950. — 288 с.
3. Великая Отечественная война 1941—1945: События. Люди. Документы. — М.: Политизд., 1990.
4. Герои Советского Союза: краткий биографический словарь. Т.2. — Москва, 1988. — С. 56.
5. Журба, П. Александр Матросов / Павел Журба. — Лениздат, 1976. – 408 с.
6. Зайцев, А. Д. Зачислен навечно / А. Д. Зайцев, И. И. Рощин, В. Н. Соловьев. Кн.2. — Москва: Политизд., 1990.
7. Легостаев, И. Т. Бросок в бессмертие / И. Т. Легостаев. – Москва, 1983.
8. Молодые герои ВОВ. – Москва: Молодая гвардия, 1970. – С. 141—153.
9. Насыров, Р. Х. Откуда ты родом, Матросов? / Р. Х. Назыров. – Уфа, 1994.
10. Шкадаревич, И. И. Бессмертный подвиг Александра Матросова / И. И. Шкадаревич. — Москва: Просвещение, 1968.
11. Сулимов, И. Александр Матросов – реальность и вымысел / Александр Сулимов // Военное обозрение. – 2013. – 23 февраля.
12. Экштут, С. Километры и секунды Александра Матросова / Семен Экштут // Родина . — 2018 .— № 2.
13. Шаўчэнка, М. Бясстрашны Саша / Мiкалай Шаўчэнка // “Звязда”. – 2018. — 23 лютага.
14. Аляксандр Мацвеевіч Матросаў — Вікіпедыя: [Электронны рэсурс].URL: http: //be.wikipedia.org
15. Аляксандр Матросаў — рэальнасць і выдумка : 23 фев, 2013 leonsuvorin ... [Электронны рэсурс]. URL: http://leonsuvorin.livejournal.com/25128.html