Гастэла Мікалай Францавіч

Гастэла Мікалай Францавіч
(06.05. 1907 – 26.06.1941)

      Савецкі ваенны лётчык, удзельнік трох войнаў, Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся 6 мая 1907 г. у Маскве ў сям’і Франца Паўлавіча Гастэла з вёскі Плужыны (цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.). У 1921 г. скончыў 3-е Сакольніцкае гарадское мужчынскае вучылішча. У 1924 г. сям’я Гастэла пераехала ў г. Мурам. У маі 1932 г. па спецыяльным набору прызваны ў Чырвоную Армію. У 1932—1933 гг. — вучоба ў авіяцыйнай школе лётчыкаў у г. Луганск, затым — служба ў 82-й цяжкабамбардіровачнай 21-й цяжкабамбардзіровачнай авіяцыйнай брыгады, якая базуецца ў г. Растоў-на-Дану. У 1938 г. служба ў 1-м цяжкабамбардзіровачным авіяпалку. У маі 1939 г. ён стаў камандзірам звяна, а праз год  — намеснікам камандзіра эскадрыллі. У 1939 г. ўдзельнічаў у баях пры Халхін-Голе ў складзе 150-га хуткаснага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка, якому была нададзена эскадрылля 1-га ТБАП. Удзельнічаў у Савецка-фінскай вайне 1939—1940 гг. і ў далучэнні Бесарабіі і Паўночнай Букавіны да СССР (чэрвень-ліпень 1940 г.). У 1940 г. М. Ф. Гастэла прысвоена званне капітана. Камандзір 4-й эскадрыллі 207-га ДБАП (24 мая 1941 — 23 чэрвеня 1941). Камандзір 2-й эскадрыллі той жа часткі (24 — 26 чэрвеня 1941 г.). 26 чэрвеня 1941 г. на баявы вылет у раён Радашковічы — Маладзечна вылецела звяно пад камандаваннем капітана М. Ф. Гастэлы, якое складалася з двух цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў ДБ-3Ф. Другім самалётам кіраваў старшы лейтэнант Фёдар Вараб'ёў, у якасці штурмана з ім ляцеў лейтэнант Анатоль Рыбас (імёны яшчэ двух членаў экіпажа Вараб'ёва не захаваліся). Падчас атакі навалы нямецкай тэхнікі самалёт Гастэлы быў падбіты. Самалёт Гастэлы загарэўся і здзейсніў таран механізаванай калоны варожай тэхнікі. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26.7.1941 Гастэла быў пасмяротна ўдастоены звання «Герой Савецкага Саюза» з уручэннем медаля «Залатая зорка» і ордэна Леніна.

Бібліяграфія:

1. Гастелло Николай Францевич // Большая Советская Энциклопедия: в 30 т. Т. 6 / Гл. ред. А.М. Прохоров. – Москва: «Советская Энциклопедия», 1971. – С. 138.
2. Гастелло Николай Францевич // Навечно в сердце народном / Гл. ред. П.У. Бровка. – Мн., 1977. – С.100101.
3. Гастелло Николай Францевич // Их именами названы…: Энциклопедический справочник / БелСЭ; Редкол.: И. П.Шамякин и др. – Мн.: БелСЭ, 1987. – С. 137.
10. Гастэла Мікалай Францавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 5 / Рэдкал.: Г. П.Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1997. — С.86.
11. Ермоленко, В. Навечно в памяти народной / В. Ермоленко  //  Неман.— 2007.— № 5. С. 140—146.
12. Гастелло, Николай Францевич — Википедия: [Электронный ресурс]. URL:http://ru.wikipedia.org/wiki/ Гастелло,_Николай_Францевич. — Дата доступа :  20.06.2019.
14. Герой Советского Союза Гастелло Николай Францевич: [Электронный ресурс]. URL: http://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero. — Дата доступа:   20.06.2019.
15. Гастелло Тайны, загадки, факты: [Электронный ресурс]. URL: http://  
www.factruz.ru/history_mistery_2/gastello.htm. — Дата доступа: 20.06.2019.
16.  Николай Францевич Гастелло. Подвиг героя: [Электронный ресурс]. URL: http://ribalych.ru/2014/06/27/nikolaj-francevich-gastello-podvig-geroya/. Дата доступа: 23.06.2019.
17. 13 карточек в коллекции «Биография летчика Николая Гастелло ...: [Электронный ресурс]. URL:http: //yandex.ru/collections/user/madam...
/biografiia-letchika-nikolaia-gastello. — Дата доступа: 22.06.2019.
18. Гастелло Николай Францевич биография. Герой Советского Союза: [Электронный ресурс]. URL:http://ruspekh.ru/people/item/gastello-nikolaj-frantsevich. — Дата доступа: 20.06.2029.