Мароз Міхаіл Адамавіч

(11.02.1934, в. Траццякі), навуковец, кандыдат эканамічных навук (1974), дацэнт (1988). Скончыў Масалянскую сярэднюю школу (1954), Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1959). З 1962 г. галоўны аграном саўгаса “Зара” Ваўкавыскага раёна, галоўны аграном, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Шчучынскага райвыканкама. З 1974 г. – інструктар, загадчык сектара навукі і навучальных устаноў, намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела ЦК КПБ. З 1985 г. па 1998 г. працаваў рэктарам Інстытута кіравання аграпрамысловым комплексам Беларусі. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1992), узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, “Знак Пашаны”, трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Бібліяграфія:

Асноўныя працы:
Мороз, М. А. Производство зерна - ключевая проблема / М. А. Мороз, Н. А. Жилинский. - Минск : Ураджай, 1980. - 48 с.

Літаратура пра М.А. Мароза:
1. Яны нарадзіліся на Бераставіччыне: Мароз Міхаіл Адамавіч // Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Бераставіцкага р-на.- Мн.: БЕЛТА, 1999.- С.538.
2. Академик С. Г. Скоропанов и академик В. Г. Гусаков. Грани ..: [Электронный ресурс]. URL:http://books.google.by/books?isbn=5457648613
3. История | БГАТУ: [Электронный ресурс]. URL:http://www.bsatu.by/ru/institut-povysheniya-kvalifikacii-i-perepodgotovki.../istoriya

Страниц (31)1234567891011 Вперёд