Сінагога (1837-1940г.)

У 1867 г. па перапісе насельніцтва ў Бераставіцы налічвалася 1127 ізраелітаў (70%) насельніцтва. У мястэчку быў свой Хэдэр (яўрэйская школа). У другой палове 19 ст. (1837 г.) у Бераставіцы пабудавалі сінагогу (па вуліцы Беластоцкай). Цяпер Савецкая. Прыкладна там, дзе ў нашы дні размяшчаецца тыльная частка бераставіцкага кінатэатра, некалі стаяў невялікі драўляны “шцібл” – яўрэйскі малітоўны дом. Гэта была адна з трох сінагог мястэчка. Жыхары старэйшага ўзросту казалі, што побач з ёю, на самым павароце вуліцы, толькі з унутранага боку, знаходзіўся дом рабіна гэтай самай сінагогі,  Сучасная забудова цалкам змяніла аблічча гэтай частцы гарадскога пасёлка, зрэшты, як і многіх іншых месцаў. Будынак быў каменны, двухпавярховы. На першым паверсе стаяў алтар. Стаялі лавы і агароджаны закуток, дзе маліліся жанчыны. На другім паверсе быў купал з акенцамі. Багаслужэнне было да 1940 года. У 1940 годзе мясцовыя улады зачынілі малітвены дом. У гады вайны падчас адступлення немцаў пажар знішчыў значную частку Вялікай Бераставіцы. Зачапіў агонь і старажытную сінагогу. Згарэлі дах і іншыя драўляныя канструкцыі. А вось мураваныя сцены ўцалелі. Нейкі час пасля вызвалення тэрыторыі ад немцаў абгарэлая камяніца стаяла некранутай, пакуль тагачаснае кіраўніцтва раёна не звярнула на яе ўвагу і не прыняло рашэнне выкарыстаць пашкоджаны будынак пад клуб. Да серэдзіны 50-х гадоў ХХ ст. непадалёку ад праваслаўных могілак - былі іудзейскія. Немцы вывезлі ўсіх яўрэяў і знішчылі, а вось могілкі не пасмелі разбурыць. Гэта было зроблена ў сталінскія часы.

Бібліяграфія:

1. Лушчык, С. Вуліца Перэца. Ці была яна ў Бераставіцы? / Сяргей Лушчык // Бераставіцкая газета. — 23.09.2011. — С. 8.
2. Лушчык, С. Даваенны «штэтл», або Некалькі гісторый з жыцця бераставіцкіх яўрэяў / Сяргей Лушчык // Бераставіцкая газета. — 31.07.2012. — С. 12.
3. Лушчык, С. Як у Бераставіцы будавалі клуб / Сяргей Лушчык // Бераставіцкая газета. — 11.09.2014. — С. 6.
4. Хилюта, С. На берестовицкой земле — спустя 75 лет / Сергей Хилюта // Бераставіцкая газета. —  13.12.2014. — С. 10.

На гэтым здымку, зробленым у першыя пасляваенныя гады, (фота з сямейнага альбома Мар’яна Баера) відаць частка бераставіцкай мураванай сінагогі, якая знаходзілася на цяперашняй вуліцы Савецкай, побач з пяціпавярховым жылым домам з магазінам “Уют” на першым паверсе.