Фёдар Міхайлавіч Цівунчык (Арлоў)

Фёдар Міхайлавіч Цівунчык (Арлоў)
(1878 – 1953)

Савецкі ваеначальнік, палкоўнік, удзельнік чатырох войнаў: руска-японскай, Першай сусветнай, грамадзянскай у Расіі і Вялікай Айчыннай. Нарадзіўся ў в. Цецяроўка Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерніі ў 1878 г. З 1899 па 1905 служыў радавым у Гвардзейскім уланскім палку царскай арміі, потым прымаў удзел у руска-японскай вайне, у чыне ўнтэр-афіцэра ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі стаў чырвоным камандзірам. Вясной 1918 г. стаў камісарам Кубанскага войска. У 1921 г.  – камандуючы Харкаўскай ваеннай акругі. У 1923 г. – памочнік камандуючага войскамі Ўкраіны. З 1924 па 1931 гг. па стану здароўя знаходзіўся ў рэзерве РСЧА. 1931—1935 гг. – намеснік начальніка асобага канструктарскага аддзела ваенна-тэхнічнай прапаганды РСЧА. У 1938 г. камандарм 2-га рангу запасу Арлоў па стану здароўя быў звольнены з радоў Чырвонай Арміі. 1938 —1941 гг. – намеснік начальніка 7-га аддзела завода № 1 Галоўнага артылерыйскага ўпраўлення РСЧА. З ліпеня 1941 г. Ф. М. Арлоў – камандзір роты 6-й дывізіі народнага апалчэння, удзельнічаў у фарміраванні 160-й стралковай дывізіі, якую ўзначаліў са снежня 1941 г. Вайну скончыў у званні палкоўніка. За баявыя заслугі камадзір Арлоў быў узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга (1920 г., 1942 г., 1944 г.) і Ордэнам Айчыннай вайны І ступені (1943 г.),  Ордэнам Леніна (1946) і медалямі СССР.

Бібліяграфія:

1. Цівунчык Феафіл Міхайлавіч (Арлоў Фёдар Міхайлавіч) // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Бераставіцкага р-на. – Мінск: БЕЛТА, 1999. – С. 121.
2. Турок, Л. Камдзіў Арлоў – наш зямляк / Людміла Турок // Бераставіцкая газета. – 2018. – 3 чэрвеня.
3. Горицкий В. А. Великая Отечественная война 19411945 годов в названиях улиц Москвы.М.: ОАО "Московские учебники и картолитография", 2005. С. 74.
4. Орлов Фёдор Михайлович Бессмертный полк – Москва: [Электронный ресурс]. URL: http://www.polkmoskva.ru/people/754615/. — Дата обращения: 29.06.2019.
5. Комдив Орлов забытый герой: [Электронный ресурс]. URL: http:  //fb.ru/article/403365/komdiv-orlov---zabyityiy-geroy. — Дата обращения 29.06.2019.