Адзіная захаваная сядзіба канца ХIХ стагоддзя ў гэтых мясцінах сёння знаходзіцца ў непрыглядным стане. У двухпавярховым будынку з калонамі ва ўваходзе, пабудаваным на манер італьянскай вілы, гуляе вецер, вокны павыбіты.Гэта масіўны будынак з башняй для агляду. Цэнтральная частка складаецца з 2-х паверхаў, бакавое крыло –аднапавярховае. Сядзіба не мае шыкоўнай параднасці – суровасць малюнка, раўнавага і дасканальнасць кампазіцыі.
Сёння рэшткі былога палаца і паркавая зона належаць СПК «Макараўцы». Абнавіць сядзібу няма сродкаў. Яна знаходзіцца ў пагранічнай зоне і прадаць складана. Ёсць нашчадкі, якія спрачаюцца за сваю спадчыну. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродна захоўваецца купчая, па якой селянін Іван Іванавіч Шах набыў сядзібу ў памешчыка Івана Варыона ў 1864 годзе, пасля адмены прыгоннага права. Кажуць таму вёска завецца Лішкі, інакш лішнія землі, не патрэбныя памешчыку.
Адзін з нашчадкаў сцвярджае: «Калі я быў маленькім, бабуля заўсёды гаварыла, калі праходзілі непадалёку ад сядзібы: «Твой дзядуля будаваў». Тады я не разумеў, думаў, што дзед быў будаўніком. Памятаю, расказвала, як каталася на брычцы…».
Старажылы з суседніх вёсак казалі нашчадку: «Лютый был твой прадед, заставлял кирпичи тягать…». Справа ў тым, што ў дакументах значылася, што селянін купіў сядзібу і плаціў аброк з зямлі. Нідзе не ідзе размова аб тым, каму належыць сам дом. На казырку будынка з калонамі ўказаны час заканчэння будоўлі – 1883 год, атрымліваецца, што праз двадцаць год з часу пакупкі зямлі.
У Белостоку знайшоўся яшчэ адзін нашчадак з роду Варыонаў. Мясцовыя жыхары з Лішак расказалі, што яны пыталіся аб пану: «Но маленькая была, только припоминаю, как мне говорил отец, что польский пан не был жесток».
Архівы сведчаць аб тым, што першый Варыон ужо з 1800-х гадоў кіраваў «замком в Лишках». Па словах гісторыкаў, гэта было магчыма, «потому как часть Польши в это время вошла в состав Российской империи, но с оговоркой, что дворяне были из-под Варшавы, а не из Кракова, который отошел австро-венгерской империи».
Па інфармацыі сайта: жылі ў Лішках Варыоны да той пары, пака «поместье не разгромили большевики и местные жители» у 1920 годзе, а ўладальнік знаходзіўся ў Варшаве. Але вярнуўся праз чатыры гады: як вядома, згодна Рыжскага дагавора ў 1921 годзе Заходняя Беларусь адышла ў склад Польшчы. Тут жа подрабязнае апісанне убрання і ацяпляльнай сістэмы. Нават ёсць такая цікавая дэталь: «В 1936 году в тени высоких деревьев была вкопана в землю ледовня: зимой из прудов делали запас льда и накрывали его соломой… и так он сохранялся до следующей зимы».
Пасля 1921 года, калі гэтыя землі адышлі Польшчы, але знайшліся людзі, якія сцвярджаюць, што маёнтак не належыў Варыонам. У 1915 годзе сям'я Шаха (багаты землеўладальнік Іван, яго сын Сцяпан з жонкай, бабуляй Алесяй) бяжыць у Самару ад Першай сусветнай вайны, але ў 1921 годзе вяртаецца пасля грамадзянскай вайны. «Маці ўспамінае, што прыйшлося даць на граніцы шапку золата, каб папасці ў дом, які ужо апынуўся на польскай тэрыторыі. Вярнуўшыся, прадзед атрымаў толькі розгі, нагадаўшы, што сядзіба яго. Пабудавалі хату ў суседніх Кудрычах.
Мая маці казала, што польскага пана, заняўшага дом, звалі Касцюкоўскі, з яго сынам яна на танцах танцавала. Была тады ў старэйшага Касцюкоўскага традыцыя арганізоўваць святы з музыкай у гонар заканчэння жніва… Нацыяналізавана сядзіба была ў верасні 1939 года. Старажылы памятаюць, як незадоўга да гэтага петрашэвіцкія сяляне грузілі тры фурманкі. Дарэчы, трое вяскоўцаў, якія суправаджалі вазы, што накіроўваліся ў заходнім накірунку, так і не вярнуліся у родную вёску, а будынак былога палаца выкарыстоўвалі пад школу і дзіцячы лагер адпачынку.
Адметным месцам адпачынку гаспадароў сядзібы быў парк заложаны у 2-й палове 19 ст. парк садзіў, як і палац пабудаваў у 1865 годзе памешчык Іван Варыон. Меў дваіх дзяцей: сына Станіслава і дачку Разалію. У гэтым жа годзе дачка выйшла замуж за эканома Івана Шаха. Яны мелі дваіх дзяцей, якія да Першай сусветнай вайны жылі ў сядзібе. (сыны Сцяпан і Іосіф).
На тэрыторыі парка было высаджана 40 відаў дрэў. У цяперашні час засталося толькі 28 парод дрэў (4 віды дуба, 5 відаў клёна, тры – ліпы і столькі альхі, два – бярозы) і 7 відаў кустарнікаў. Многія дрэвы высаджаны групамі ў строгім парадку.
З паркам звязана цікавая легенда. Вясной і восенню ў ясную і месячную ноч быццам бы з'яўляўся на лугах і каля рэчкі блукаючы агонь. Быццам хто заблудзіўся і шукае з дапамогай ліхтара ў руцэ шлях. Калі людзі рабілі захад, каб наблізіцца да «свячура», то ён аддаляўся. Але аднойчы чалавек і «свячур» сустрэліся. На прыканцы лета на луг выганялі на пашу коней. Пастухі спалі на сене, а адзін пільнаваў коней. Пастух накінуў кажух і пайшоў паглядзець на табун. Нечакана з-за вугла дома на яго выскачыў агонь. Са страху чалавек упаў і закрыў галаву рукамі. Праз хвіліну адчуў удар у плячо, а на руках холад, як ад падаючага снегу. Калі на крык выйшлі астатнія, то агонь ужо далёка блукаў па беразе рэчкі. Агонь паказаўся яшчэ некалькі разоў у 1918 годзе, а потым яго больш не бачылі.
На цяперашні час парк Лішкаўскага палаца працягаве рушыцца. Дрэвы старыя. Ім па 150 год.
Бібліяграфія:
1.
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 /
рэдкал.: У.У. Андрыевіч (дырэктар) [і інш.]: Нацыянальная акадэмія навук
Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва
“Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П.
Броўкі, 2015. — 656 с.: іл.
2. Романчук,
Г. В Лишках парк не лишний: [Электронный ресурс] / Галина Романчук //
Гродзенская праўда. — 19.10.2013. URL: http:// grodnonews.by/category/novosti_regionov/berestovica/news16513.html
3. Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Гродненщины: Берестовицкий-Ивьевский
районы / А.Т. Федорук; научный редактор О.Н. Попко. — Минск: Беларусь, 2014. —
543 с.
6. https://nn.by/?c=ar&i=203391&lang=ru