Жыжаль Іван Мацвеевіч

Жыжаль Іван Мацвеевіч
(1904 – 1982)


 Герой Сацыялістычнай Працы (1964), заслужаны будаўнік БССР (1962). Нарадзіўся ў 1904 г. у в. Сыраежкі. Вучыўся ў Кватарскай школе, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1935). Працоўную дзейнасць пачаў у 1921 г. на чыгуначнай станцыі Мінск: рознарабочы, слесар, машыніст дэпо. У 1935 — 1938 гг. — прараб, інжынер-канструктар Белдзяржбуда, у 1938 — 1941 гт. — дырэктар інстытута «Белпрампраект». Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з'ехаў з Мінска ў Смаленск, адкуль і быў прызваны ў армію. Удзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вызвалення Мінска Жыжаль быў звольнены з Узброеных Сіл і прызначаны спачатку інструктарам будаўнічага аддзела ЦК КПБ (1944-1946 гг.), а затым — загадчыкам аддзела будматэрыялаў Дзяржплана БССР. У 1946 — 1951 гг. працаваў у Савеце Міністраў БССР, у 1951 — 1953 гг. — начальнік Галоўнага ўпраўлення па будаўніцтве Мінска. У 1953—1955 гг. — намеснік міністра гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР, у 1955—1959 гг. — міністр прамысловага будаўніцтва БССР. У 1970 г. выйшаў на пенсію. Пражываў у Мінску. Памёр 18 сакавіка 1982 г., пахаваны на Усходніх могілках Мінска. У 1994 г. у Мінску на доме на рагу вуліцы Захарава і Вайсковага завулка, дзе жыў Жыжаль, была ўсталявана мемарыяльная дошка. Заслужаны будаўнік БССР, Ганаровы грамадзянін Мінска. Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі «Знак Пашаны», ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў, у т. л. «За адвагу», «За абарону Масквы».

Бібліяграфія:

1. Пацэнка, М. І. Міністр Іван Жыжаль з Сыраежак (Іх іменамі названы вуліцы Бераставіччыны) / Мікалай Пацэнка. – Вялікая Бераставіца. — 2007. – С. 12.  
2. Долготович, Б. Д. Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, Беларусь. 2008.
3. Иван Жижель – Минск и Минчане – БелТА: [Электронный ресурс]. URL: http // minsk950.belta.by/zhizhel. — Дата доступа: 12.04.2020.
4. В честь Ивана Жижеля // Республиканская строительная газета.— 2014. – 22 сентября.
5. Гутаров, В. Судьба моей семьи в судьбе моей страны / Виктор Гутаров // БеларусМТЗ обозрение. — 2010. – 4 июля.
6. Косенко, А. Он был коммунистом ленинского призыва / Александр Косенко // Коммунист Беларуси. — 2014. — № 24(13 июня).
7. Иван Жижель – Минск и Минчане – БелТА: [Электронный ресурс]. URL: http // minsk950.belta.by/zhizhel. — Дата доступа: 13.04.2020.