Геронцій Несцеравіч Цітаішвілі

Геронцій Несцеравіч Цітаішвілі
(1908-1944)


         Савецкі ваеначальнік, палкоўнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся ў Грузіі ў сяле Мазіоны Азгурыйскага раёна ў 1908 г. Скончыў школу і добраахвотнікам пайшоў у армію.
11 лістапада 1930 г. быў залічаны курсантам аднагадовай школы пры 3-м грузінскім палку ў горадзе Кутаісі. Пяць гадоў служыў камандзірам узвода, яшчэ тры — камандзірам роты. У 1939 г. Г. Н. Цітаішвілі ўступіў у рады бальшавіцкай партыі. Воінскае званне маёра было прысвоена яму, калі займаў пасаду намесніка начальніка штаба 131-ай дывізіі. Гэта быў спрактыкаваны, умелы тактык, рашучы і цвёрды камандзір. Вайну сустрэў у вайсках Ровенскага гарнізона на Украіне як камандзір батальёна мотастралковага палка 19-й танкавай дывізіі. Удзельнічаў у баях за Маскву, быў камандзірам мотастралковага батальёна 31-й танкавай брыгады. У 1942 г. Геронцій Несцеравіч быў камандзіраваны ў Ваенную акадэмію імя К.Я. Варашылава Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. Пасля вучобы ў акадэміі гвардыі палкоўніка Цітаішвілі назначылі  камандзірам 250-й стралковай дывізіі. 14 ліпеня 1944 г. загінуў пры вызваленні Малой Бераставіцы (Бераставіцкі р-н). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені і шматлікімі медалямі.

Бібліяграфія:

1. Цівунчык Феафіл Міхайлавіч (Арлоў Фёдар Міхайлавіч) // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Бераставіцкага р-на. – Мінск: БЕЛТА, 1999. – С.121.
2. Турок, Л. Камдзіў Арлоў – наш зямляк / Людміла Турок // Бераставіцкая газета. – 2018. – 3 чэрвеня.
3. Горицкий В. А. Великая Отечественная война 19411945 годов в названиях улиц Москвы. М.: ОАО "Московские учебники и картолитография", 2005. С. 74.
4. Орлов Фёдор Михайлович Бессмертный полк – Москва: [Электронный ресурс]. URL:http://www.polkmoskva.ru/people/754615/. — Дата обращения 29.06.2019.
5. Комдив Орлов забытый герой: [Электронный ресурс]. URL: http:  //fb.ru/article/403365/komdiv-orlov-zabyityiy-geroy. — Дата обращения 29.06.2019.