Хвясько Генадзій Міхайлавіч

(1939, г.п. Вялікая Бераставіца), навуковец, кадыдат тэхнічных навук (1979) дацэнт (1980). У 1955 г. закончыў Вялікабераставіцкую сярэднюю школу, у 1961 г. -  Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С.М.Кірава па спецыяльнасці “Лесаінжынерная справа”. Працаваў у гарадах Петрыкаў, Смаргонь. З 1964 г. асістэнт кафедры тэарэтычнай механікі, старшы выкладчык, намеснік дэкана, дэкан факультэта хімічных тэхналогій і тэхнікі, з 1997 г. прарэктар па выхаваўчай рабоце Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта. З 2005 г. па цяперашні час працуе дацэнтам кафедры тэарэтычнай механікі. Аўтар больш за 60 навуковых публікацый. Асноўныя працы: “Влияние направления сжимающего усилия на прочность и модуль упругости модифицированной фенолоспиртами древесины березы» (“Лесной журнал”.- 1975.- №6), “Курс тэарэтычнай механікі” (2000); “Тэарэтычная механіка. Практыкум. У 2-х частках” (Мн., 2004), Сааўтар публікацый:  “Определение критических скоростей вращения планетарной мельницы” («Вестник БГТУ”, 2003, №2); “Определение важнейших параметров центробежно-шаровых мельниц» («Химическое и нефтегазовое машиностроение», 2007, №10); “Динамика машин и виброзащита” (Мн., 2009),  “Исследование падения мелющего тела в планетарной мельнице с внешней обкаткой барабанов» («Химическое и нефтегазовое машиностроение», 2013, №2).

Навуковыя працы:

1. Динамика машин и виброзащита: лекции для студентов специальности 1-36 07 01 "Машины и аппараты химических производств и предприятий строительных материалов" / [составители: В. В. Белов, Г. М. Хвесько]. — Минск : БГТУ, 2009. — 127, [1] с. -—(Учебники БГТУ)
2. Хвесько, Г. Исследование анизотропии упругих и прочностных свойств модифицированной древесины при сжатии: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата технических наук: специальность 05.21.05 Процессы и механизация деревообрабатывающих производств, древесиноведение / Хвесько Геннадий Михайлович. Москва, 1978. 23 с.
3. Тэарэтычная механіка: метадычны дапаможнік па аднайменнай дысцыпліне для ўсіх спецыяльнасцей / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Кафедра тэарэтычнай механікі. - Мінск : БДТУ, 1994. - 58 с.
4. Хвясько, Г. Курс тэарэтычнай механікі: Вучэб. дапам. для студэнтаў выш. тэхн. навуч. устаноў / Г.М.Хвясько. — Мн. : Бел. дзярж. тэхнал. ун-т, 2000. — 353 с. — (Падручнікі БДТУ)
5. Хвясько, Г. Тэарэтычная механіка: практыкум: вучэбны дапаможнік для тэхнічных спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі: у 2 ч. / Г. М. Хвясько. — Мінск : БДТУ, 2004―2005. — (Падручнікі БДТУ)
Страниц (31)1234567891011 Вперёд