Алена Барцэвіч

  Алена Барцэвіч нарадзілася ў вёсцы Лапенеўцы Бераставіцкага раёна ў 1949 годзе. Замуж выйшла ў Плябанаўцах, у сям’і нарадзіліся две дачкі і сын. Жанчына працавала паляводам, а муж – у ПМК-141. Нягледзячы на падчас нялёгкі лёс, Гэлена Адольфаўна незвычайна жыццялюбны і пазітыўны чалавек.
     Вельмі ганарова і прыемна ведаць, што вырабы плябанаўскай ткачыхі папоўнілі скарбонку аб’ектаў матэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны, а сама жанчына стала першай на Бераставіччыне носьбітам ганаровага пажыццёвага звання “народны майстар”, якое прысвойваецца рэспубліканскай экспертнай камісіяй па народных рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Яўгенам Сахутам.


    – Ткаць навучылася ад мамы, – расказвае Марыя Уладзіславаўна. – Год з чатырнаццаці дапамагала ёй, запісвала схемы, дыктавала па іх, варочала дошку. Мне падабалася гэта, я ўсё хутка запамінала. А як выйшла замуж, ткала ўжо самастойна. Як дзе не ўбачу новы ўзор, мушу яго здабыць. І па дыванах чытала, запісвала схемы, і ў іншых перапісвала. Шмат сшыткаў запісала. Дочкі-школьніцы дапамагалі. Ткалі мы посцілкі, дываны, ходнікі, ручнікі.
    – І вязаць я люблю, – гаворыць жанчына. – Да гэтага часу вяжу, дзякуй Богу, зрок яшчэ дазваляе. А ткаць ужо цяжка, гадоў з дзесяць як не садзілася за кросны. Стаяць яны разабраныя. Але продаць не хачу, няхай будуць…
    На працягу свайго жыцця Алена Адольфаўна Барцэвіч не толькі ткала для сябе, але і стварыла цэлую калекцыю дываноў для Бераставіцкага Дома рамёстваў, удзельнічала з выставамі сваіх вырабаў у раённых і абласных мерапрыемствах, была актыўнаў ўдзельніцай аматарскай творчасці пры мясцовым сельскім клубе, членам Беларускага Саюза народных майстроў. Да сённяшняга часу ў жанчыны захоўваецца звыш 25 узораў пераборнага і закладнога ткацтва, распаўсюджанага на тэрыторыі прынёманскага рэгіёна. У 2019 годзе дываны і посцілкі плябанаўскай ткачыхі два месяцы экспанаваліся ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і атрымалі прызнанне за аўтэнтычнасць, адметнасць і прыгажосць тканых арнаментаў.


    Яе каларытныя дываны, посцілкі, абрусы, ходнікі складаюць большасць калекцыі Бераставіцкага аддзела рамёстваў. І сёння яны актыўна выкарыстоўваюцца на экспазіцыях у якасці самастойных экспанатаў, а таксама служаць прыгожым аздабленнем выстаў сучаснай дэкаратыўна-прыкладной творчасці.


   
    Алена Барцэвіч, магмыма, і здзіўляецца, чаму яе вырабы, якiя яшчэ некалькі год таму лiчылi “днём учарашнім”, зноў аказалiся запатрабаванымi. Аднак у апошнія дзесяцігоддзі ў нашым грамадстве назіраецца ўздым цікавасці да нацыянальнай самасвядомасці, да пошуку аўтэнтычнасці і асэнсавання сябе беларусамі. А калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гісторыі і культуры свайго народа. У традыцыйных беларускіх рамёствах і промыслых жыве душа народа, праследжваюцца яго характэрныя рысы. Таму папулярызацыя нацыянальнай культуры з’яўляецца ўсё больш распаўсюджанай практыкай у нашай краіне, а тэма ўжывання беларускага традыцыйнага арнаменту ў сферы сучаснай нацыянальнай стылістыкі набывае развіццё. Традыцыйны арнамент пранікае ў горад, у культурныя асяродкі, дзе становіцца нацыянальным сімвалам. Яго элементы прысутнічаюць у афармленні лагатыпаў, прамысловай упакоўкі, рэкламы, кніжных выданняў, адзення, прадметаў быту, інтэр’ераў і аб’ектаў гарадской архітэктуры. Імя майстрыхі таксама увайшло ў маштабны зборнік “Народныя майстры Беларусі”.
    У вырабах плябанаўскай ткачыхі жыве душа беларускага народа, гісторыя і адметныя рысы нашай малой радзімы – штосьці незвычайна каштоўнае, што немагчыма ацаніць, а толькі адчуць сэрцам.







Бібліяграфія:

    Ганчарова, С. Бераставіцкія ткачыхі — у ліку народных майстроў / Святлана Ганчарова; фота // Бераставіцкая газета. - 2021. — 3 красавіка (№ 25). — С. 4. ББК 74

    Ганчарова, С. "Бераставіцкія ўзоры" ад Марыі Кажанеўскай і Алены Барцэвіч / Святлана Ганчарова; фота // Бераставіцкая газета. - 2019. — 21 мая (№ 39). — С. 4. ББК 74

   Ганчарова, С. Першыя на Бераставіччыне народныя майстры / Святлана Ганчарова; фота // Бераставіцкая газета. - 2020. — 24 кастрычніка (№ 83). — С. 4. ББК 74

    Ганчарова, С. Плябанаўскія ткачыхі / Святлана Ганчарова; фота // Бераставіцкая газета. - 2018. — 7 сакавіка. — С. 8. ББК 74+98

    Ганчарова, С. Яны сталі першымі... / Святлана Ганчарова; фота // Звязда. - 2020. — 4 лістапада. — С. 7. ББК 64+74

    Лабачэуская, В. А. Беларускія посцілкі і дываны [Изоматериал] : антрапалогія і мастацтва традыцыйнай рэчы / Вольга Лабачэўская. – 2-е выданне. – Мінск : Беларуская навука, 2022. – 286 с.: іл., каляр. іл., партр.

    Міклаш, І. Узор жыцця Марыянны Кажанеўскай / Ірына Міклаш; фота аўтара // Бераставіцкая газета. - 2023. — 11 кастрычніка (№ 56). — С. 4. ББК 74

 

 


Страниц (31)1234567891011 Вперёд