(1984, г .п. Вялікая Бераставіца), навуковец, кандыдат медыцынскіх навук (2011), дацэнт. У 2001 г . скончыў Вялікабераставіцкую Сярэднюю школу, у 2007 г . – Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці “Лячэбна-прафілактычная справа”. У 2007-2008 гг. прайшоў стажыроўку па тэрапіі ў Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы. У 2008 г . працаваў у ЦРБ у г. Свіслач. У гэтым жа годзе паступіў у аспірантуру на кафедру гаспітальнай тэрапіі ГрДзМУ па спецыяльнасці “Кардыялогія”. У 2011 г . атрымаў стыпендыю Прэзідэнта РБ для аспірантаў. У гэтым жа годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам члена-карэспандэнта НАН Беларусі доктара медыцынскіх навук, прафесара Віктара Аляксандравіча Сняжыцкага, рэктара Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта. У 2013 г . быў адзначаны граматай рэктарата ГрДзМУ “За высокія творчыя дасягненні і ўклад у навуковую дзейнасць”, у 2014 г . – граматай Міністэрства адукацыі “За шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць, паспяховае кіраўніцтва працамі студэнтаў пераможцаў ХХ Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў”, у 2015 г . – граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў “За асабісты ўклад ў развіццё медыцынскай навукі і практычнай аховы здароўя, дасягненняў у справе падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў”. У 2013 г . атрымаў грант Еўрапейскай асацыяцыі рытму сэрца на выкананне навукова-даследчай працы на базе Інстытута сардэчна-сасудзістых захворванняў Бірмінгемскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі, які мае ўнікальную па ўзроўню аснашчанасці дыягнастычную лабараторыю. Тэма даследавання – “Вывучэнне фундаментальных пытанняў патагенезу фібрыляцыі перадсердзяў і фіброзу міякарда”. З 2011 г . – асістэнт кафедры гаспітальнай тэрапіі. У цяперашні час – дацэнт 1-й кафедры ўнутраных хвароб, намеснік дэкана факультэта замежных студэнтаў ГрДзМУ.
Бібліяграфія:
Асноўныя працы:
1. Вариабельность ритма сердца: применение в кардиологии: монография / [В. А. Снежицкий и др.]. - Гродно : Гродненский государственный медицинский университет, 2010. - 211 с.
2. Внутренние болезни: учебное пособие для студентов факультета иностранных учащихся и магистрантов (с английским языком обучения) / Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Учреждение образования "Гродненский государственный медицинский университет". - Гродно : ГрГМУ, 2016. - 389 с.
3. Клинические аспекты гипергомоцистеинемии: монография / [В. А. Снежицкий и др.]. - Гродно : Гродненский государственнный медицинский университет, 2011. - 290 с.
4. Метод терапии легкого депрессивного эпизода у пациентов после перенесенного инфаркта миокарда с использованием лекарственного средства Триптофан: инструкция по применению: утверждено 05.12.13 г. - Гродно : ГрГМУ, 2013. - 13 с.
5. Сборник тестовых заданий для подготовки к государственному экзамену по клинической медицине: для студентов медико-диагностического факультета (специальность 1 79 01 04 медико-диагностическое дело) / Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Учреждение образования "Гродненский государственный медицинский университет". - Гродно : ГрГМУ, 2013. - 225 с.
6. Структурно-функциональное состояние артериального сосудистого русла и кислородтранспортная функция крови у пациентов с фибрилляцией предсердий: диссертация на соискание ученой степени кандидата медицинских наук: специальность 14.01.05 Кардиология / Дешко Михаил Сергеевич. - Гродно, 2011. - 130, [6] л.
7. Структурно-функциональное состояние артериального сосудистого русла и кислородтранспортная функция крови у пациентов с фибрилляцией предсердий: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата медицинских наук: специальность 14.01.05 Кардиология / Дешко Михаил Сергеевич. - Гродно, 2011. - 24 с.
8. Хронотропная функция сердца: монография / [В. А. Снежицкий и др.]. - Гродно : Гродненский государственный медицинский университет, 2011. - 230 с.
Літаратура пра М.С. Дзешка:
1. Дешко Михаил Сергеевич | Профессорско-преподавательский ...: [Электронный ресурс]. URL: http://www.grsmu.by (дата звароту 06.04.2018).
2. Дешко Михаил Сергеевич | Совет молодых ученых | Научная ...: [Электронный ресурс]. URL: http://www.grsmu.by (дата звароту 06.04.2018).
3. Дешко Михаил Сергеевич Mikhail S. Dzeshka - Google Scholar ... ...: [Электронный ресурс]. URL: http://scholar.google.com/citations?user=IdYzTXkAAAAJ&hl=ru (дата звароту 06.04.2018).
4. Дешко Михаил Сергеевич — Автор — База патентов Беларуси ...: [Электронный ресурс]. URL: http://bypatents.com/patents/deshko-mihail-sergeevich (дата звароту 06.04.2018).
5. Поздравления - Гродненский государственный медицинский ...: [Электронный ресурс]. URL: http://www.grsmu.by (дата звароту 06.04.2018).