Уладзімір Сыраквашын нарадзіўся ў 1988 годзе ў аг.
Пархімаўцы. Тут скончыў мясцовую школу,
а потым у Бераставіцкім ліцэі атрымаў спецыяльнасць электрагазазваршчыка. Пасля
заканчэння ліцэя Уладзімір працаваў зваршчыкам у СВК “Пархімаўцы”, завочна
вучыўся ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Цяпер у яго шмат
спецыяльнасцяў: і зваршчык, і слесар, і кіроўца, і інжынер-механік. Але сярод
іх перавагу ён аддае ўсё ж такі зварцы, бо яму заўсёды падабалася працаваць з
металам, надаваць яму жаданыя формы. Таму пасля службы ў войску Уладзімір
з'ехаў працаваць у Гродна, цяпер ён займаецца вырабам кованых платоў, парэнчаў,
лесвіц, агароджаў і іншых вырабаў з металу.
Уладзімір сваю творчую натуру рэалізуе ў стварэнні
цікавых мадэляў з металалому. У ход ідзе ўсё, што паддаецца зварцы: гайкі,
балты, падшыпнікі, свечкі, шайбы і іншыя адпрацаваныя аўтазапчасткі, кавалкі
бляхі. З іх з'яўляюцца дзіўныя машынкі, матацыклы, квадрацыклы, верталёты і
іншыя мадэлі.
Галоўная праблема — знайсці
патрэбны матэрыял. Людзі, якія ведаюць пра яго захапленні, аддаюць яму адпрацаваныя запчасткі ад сваіх
аўтамабіляў, нешта застаецца пасля рамонту сваёй машыны.
Бібліяграфія:
Миклаш, И. В его руках оживает металл / Ирина Миклаш
// Бераставіцкая газета. - 2016. — 23 ліпеня (№ 56). — С. 4. ББК 74