Міхайлін Іван Пракопавіч
(1.1.1892 – 23.6.1941)
Удзельнік баёў з
нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай
вайны, генерал-маёр. Нарадзіўся 1 студзеня 1892 года ў в. Беламестная Слабада
Тульскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1906 г . закончыў у Маскве камерцыйнае вучылішча.
Удзельнічаў у першай сусветнай вайне з верасня 1915 года. З лютага 1918 года ў
Чырвонай гвардыі. З 1924 года ваенком, начальнік палітаддзела дывізіі, камісар корпуса. Скончыў ВАК пры ВА РККА. З 1940 г . памочнік
камандуючага Заходняй асобай ваеннай акругі па ўмацаваным раёнам. Гераічна загінуў 23.06.1941 года. Папаў пад бомбёжку
фашысцкіх самалётаў каля в. Макараўцы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці, пахаваны ў в. Макараўцы. І. П. Міхайлін быў першым савецкім генералам, які загінуў у Вялікую
Айчынную вайну. У сакавіку 1975
г . астанкі І. П. Міхайліна былі перазахаваны ў г. п. Вялікая Бераставіца ў брацкай магіле савецкіх воінаў на вул. Леніна. Узнагароджаны
Ордэнам Айчыннай вайны І ступені посмяротна, Ордэнам Чырвонай Зоркі. Імем І. П. Міхайліна названа адна з вуліц у г. п. Вялікая Бераставіца.
Бібліяграфія:
1. Паценко, Н. И. Генерал Иван Прокофьевич Михайлин / Николай Паценко. – Великая Берестовица, 2010. – 16 с.
2. Болдин, И.В. Страницы жизни / И. В. Болдин. – М.: Воениздат, 1961.
3. Иринархов, Р. 1941. Пропущенный удар. Почему Красную Армию застали врасплох? / Руслан Иринархов. – Мн., 2011. – С.118.
4. Коньков В.Ф. Время далекое и близкое / В.Ф. Коньков. – М.: Воениздат, 1985.
5. Печенкин, А. А. Потери генералов Красной Армии в 1941 г. / А. А. Печенкин / Вестник Вятского государственного университета. – 2017. — № 11. – С. 68.
6. Инженерные войска России. Исторический очерк / Под редакцией Н. И. Сердцева. – М.: ВИУ, 2001.
7. Военный энциклопедический словарь инженерных войск. – М.: ВИА, 2004.
8. Генерал Иван Михайлин — Зебра ТВ: [Электронны рэсурс].URL: http: zebra-tv.ru › novosti › jizn › general-ivan-mikhaylin.— Дата доступа: 22.01.2020.