Пры Польшчы (20-30-я гады ХХ ст.) фактычна ўвесь цэнтр Бераставіцы быў забудаваны адна-двухпавярховымі драўлянымі дамамі. Сярод гэтай шэрай забудовы выразна вылучаўся адзін стары доўгі прамавугольны будынак.
Арыгінальны ў архітэктурным плане і вялікі па памерах, ён моцна адрозніваўся ад іншых драўляных хат, што шчыльна “туліліся” адна пры адной па перыметры Рынку – галоўнай плошчы мястэчка. А стаяў гэты будынак на тым месцы, дзе цяпер знаходзяцца раённая бібліятэка і музычная школа. У часы даваеннай Польшчы нешматлікая бераставіцкая інтэлігенцыя, дзяржаўныя службоўцы і прыезджыя з Заходняй Польшчы людзі называлі яго на польскі манер сукенніцамі (sukiennice, ад слова сукно, гандаль сукном). Асноўная ж частка местачкоўцаў называла пабудову “абэржай”.
Дзіўная назва, як аказалася, замацавалася за будынкам з даўніх часоў і перадавалася ў пакаленнях. Я паспрабаваў высветліць у людзей, якія яшчэ памятаюць даваенныя часы, значэнне гэтай назвы. Мне растлумачылі, што слова “абэржа” мае мясцовае паходжанне і, у першую чаргу, асацыіруецца з вялікім доўгім будынкам. На гэтым усё скончылася. Тады я ўзяў польска-рускі слоўнік. Аказалася, такое слова ёсць у польскай мове. “Оberїa” у перакладзе на рускую мову азначае “трактир”, “корчма” альбо “заезд”. Адзначу, што слова старое, яно ўжо амаль выйшла з сучаснага лексікону, таму не ў кожны цяперашні слоўнік яно можа быць уключана.
Гэта і быў той самы будынак, які называюць сёння бераставіцкай ратушай. Цікава, што ў часы даваеннай Польшчы слова “ратуша” ў дачыненні да пабудовы фактычна не ўжывалася.

Лічыцца, што ратушу ў мястэчку ўзвялі ў сярэдзіне, альбо ў 2-й палове XVIII ст., калі населенаму пункту надалі магдэбургскае права (права горада на самакіраванне) і зацвердзілі самастойны герб ў выглядзе вавёркі з каронай.
Між тым, ёсць меркаванне, што гэтую самую “абэржу” пабудавалі задоўга да вышэйназваных гістарычных падзей. Па некаторых звестках будынак паходзіць яшчэ з тых часоў, калі Бераставіца ўваходзіла ў зямельныя ўладанні Хадкевічаў (1-я палова ХVII ст.). У тыя старадаўнія часы ён выконваў ролю заезнага двара. Такую думку, напрыклад, выказвае ў сваіх успамінах аб падарожжы ў Вялікую Бераставіцу вядомы ў даваеннай Польшчы публіцыст і гісторык Мельхіёр Ваньковіч. Цікава, што ў мястэчку перад вайной існаваў яшчэ адзін старажытны драўляны будынак, пабудаваны ў тыя ж самыя хадкевічоўскія часы – гэта адзін з трох карпусоў графскага палаца Касакоўскіх.

За сваю доўгую гісторыю бераставіцкі заезны двор неаднаразова рамантаваўся, змяняліся некаторыя дэталі яго канструкцыі і, тым не менш, пабудова захавала свой першапачатковы знешні выгляд.
“Абэржа” складалася з трох частак. У цэнтры яе была аднапавярховая мураваная камяніца пад высокім двухсхільным дахам, а па баках знаходзіліся доўгія двухпавярховыя будынкі-крылы. Першыя паверхі гэтых бакавых прыбудоваў (крылаў), як і сама цэнтральная частка, былі мураванымі. З фасаднага боку яны аздабляліся скляпеністымі галерэямі (аркамі), а ў глыбіні за гэтымі аркамі размяшчаліся рады гандлёвых крамаў. Пры кожным крыле знаходзіліся яшчэ па дзве арыгінальныя драўляныя лесвіцы, якія вялі ўгару на другі, цалкам драўляны паверх. На другім паверсе ад фасада будынка знаходзіліся павеці (навесы). Па сваёй канструкцыі гэтыя крылы ўяўлялі сабой тыповыя франтальныя лямусы, якія характэрны былі перш за ўсё ў ХVII ст. Лямусы – даволі распаўсюджаная пабудова у старажытнай Рэчы Паспалітай. У тыя даўнія часы яны былі як каменнымі, так і драўлянымі, і спалучалі функцыі гаспадарчай і жылой пабудовы. На першым паверсе звычайна размяшчаліся крамы, альбо нейкія склады, а на другім – жылыя памяшканні. Адзначу, што тыповай рысай лямусаў, пабудаваных у XVII ст., было тое, што першы іх паверх часцей за ўсё быў мураваным, а другі – драўляным, што мела месца і ў бераставіцкім будынку. Ўся канструкцыя ўнікальнага бераставіцкага заезнага двара была накрытая гонтай, а пад будынкам былі абсталяваны гаспадарчыя паграбы для захоўвання тавару.
Дарэчы, у Гродна да сённяшняга дня захаваўся цікавы старажытны лямус, зроблены з масіўных дубовых брусоў, які нечым нагадвае былую бераставіцкую пабудову. Даследчыкі сцвярджаюць, што ўзведзены ён ў першай палове XVII ст.(каля1630 г .). Стаіць гэта ўнікальная канструкцыя ў двары Брыгіцкага манастыра па вуліцы К.Маркса.
Дарэчы, у Гродна да сённяшняга дня захаваўся цікавы старажытны лямус, зроблены з масіўных дубовых брусоў, які нечым нагадвае былую бераставіцкую пабудову. Даследчыкі сцвярджаюць, што ўзведзены ён ў першай палове XVII ст.(каля
Бераставіцкі заезны двор размяшчаўся так, што даваенная вуліца Гродзенская (цяпер Леніна) выходзіла прама на шырокі фасад яго цэнтральнай часткі. Гэтая цэнтральная частка, як ужо адзначалася, адрознівалася ад бакавых крылаў (лямусаў) і нагадвала на першы погляд вялікую аднапавярховую хату-карчму з высокім двухсхільным дахам. У ёй хутчэй за ўсё было некалькі жылых пакояў для пастаяльцаў, а таксама вялікае памяшканне для харчавання – шынок з драўлянымі лавамі і сталамі. Цікава, што карчмарства ў Літве (Беларусі) дасягнула вышэйшай кропкі свайго развіцця менавіта ў XVII ст. У тыя часы назіраецца тэндэнцыя да масавага ўзвядзення корчмаў па ўсім краі. Будынкі звычайна ставілі шырокім фасадам (фронтам) да дарогі, альбо гандлёвай плошчы гарадоў і мястэчак.
Ззаду бераставіцкага заезнага двара знаходзілася вялікая прамавугольная гаспадарчая прыбудова. Яна называлася “стан”. Падзяляўся “стан” на дзве часткі – стайню, дзе прывязвалі распрэжаных коней, і вазоўню для пастаноўкі брычак і загружаных таварам купецкіх вазоў.
Не выключана, што ўжо пазней сярэдняя частка будынка (карчма) на працягу амаль100 гадоў магла з’яўляцца той самай ратушай – сядзібай органаў гарадскога самакіравання Бераставіцы (магістрата). Хаця гэта трэба яшчэ ўдакладняць. Нагадаю, што магдэбургскім (майдэборскім) правам Бераставіца пачала карыстацца адносна позна – толькі з сярэдзіны ХVIII ст. У 1754 годзе кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІІ Сас у сувязі з гэтым выдаў спецыяльны прывілей. А дзесьці ў палове ХIX ст.(у часы расійскай імперыі) згаданы прывілей царскія ўлады ў мястэчка адабралі.

Некаторыя спытаюцца: чаму ў старой бераставіцкай ратушы адсутнічала вежа, альбо якая-небудзь іншая падобная да яе надбудова (прынамсі на адзіным вядомым сёння старым малюнку гэтай вежы няма). Пытанне слушнае, паколькі вежа – выключна важны элемент старажытных ратуш. Яна выконвала ў тыя часы функцыю вартаўнічай вышкі, і пры неабходнасці з яе даносіўся апавяшчальны сігнал аб пажары ці іншых надзвычайных здарэннях у наваколлі. Тут трэба адзначыць, што сустракаліся ратушы і без вежы таксама, напрыклад, у Вільні ці Слоніме. Аднак у нашым выпадку, лічу, што прычына ў тым, што будынак узвялі задоўга да атрымання мястэчкам магдэбургскіх правоў, і перад гэтым даволі працяглы час ён выконваў ролю заезнага двара, а не ратушы. Тут некалі спыняліся на пастой праязджаючыя праз населены пункт абозы, наведваліся купцы, вандроўнікі, кур’еры, розныя дзяржаўныя асобы і г.д. У заезным двары можна было заначаваць, някепска падсілкавацца ў тутэйшай карчме, прывесці ў парадак збрую і нават падкаваць у кузні каня.
Хто быў фундатарам і першым уладальнікам заезнага двара невядома. Хутчэй за ўсё імі маглі быць Хадкевічы альбо бераставіцкі касцёл. Як ні дзіўна, але у тыя часы каталіцкая царква была ўладальнікам у краі вялікіх зямельных угоддзяў, заезных двароў, корчмаў, млыноў і, нават, вінакурняў. Пазней мясцовыя ўлады, верагодна, выкупіўшы заезны двор, вымушана прыстасавалі сярэднюю частку будынка пад ратушу.
Аднак вернемся ў ХХ стагоддзе. Па словах жыхароў Бераставіцы сталага ўзросту, якія яшчэ памятаюць даваенныя часы, былая ратуша ўяўляла з сябе доўгі двухпавярховы будынак. Пачынаўся ён прыкладна за некалькі метраў ад старога дома па вуліцы Савецкай, 3 (былая яўрэйская крама, потым у савецкія часы аптэка, а цяпер – БТІ) і цягнуўся ў бок вуліцы Прабашчоўскай (Чкалава). Першы паверх быў мураваны з арачнымі праходамі, за якімі размяшчаліся прыватныя яўрэйскія крамы. На прылаўках ляжалі разнастайныя тавары. Прадавалі адзенне, абутак, гаспадарчыя тавары, гузікі, ніткі, іншыя дробязі. Кожную пятніцу пасля абеду, калі набліжалася суботняе яўрэйскае свята Шабас, дзверы і вокны ратушных крамаў зачыняліся аканіцамі, на іх чапляліся навясныя замкі. Местачковы Рынак паволі пусцеў, а бліжэй да вечара па ўсёй Бераставіцы разносіўся пах ад гатаваных да свята яўрэйскіх рыбных страў.

З усіх гэтых гандлёвых кропак ратушы толькі адна крама была польскай. Знаходзілася яна ў тарцы будынка з боку вуліцы Прабашчоўскай. Гэта была дзяржаўная крама, якую ўсе называлі “вспулдзельня”. Тут можна было набыць цукар, гарбату, каву, пячэнне, розныя цукеркі, апельсіны (“бамбанеркі”, як казалі тады простыя жыхары мястэчка), іншыя прысмакі і далікатэсы, а таксама сшыткі, ручкі, алоўкі, запалкі, пасту для абутку вядомай польскай маркі “Dobrolin” і г.д. Чамусьці менавіта гэтую “вспулдзельню” часцей за ўсё любіла наведваць графіня Марыя Касакоўская. На другім драўляным паверсе ратушы жылі ўладальнікі гандлёвых кропак. Кватэра кожнага гандляра знаходзілася прама над яго лаўкай. Уздоўж усяго другога паверха цягнуўся драўляны навес, крыты гонтай. Часта яўрэі, якія засялялі гэтыя кватэры, любілі сядзець пад навесам, піць на свежым паветры гарбату і размаўляць. Перш за ўсё гэта была субота – вольны для яўрэяў дзень (Шабас). Цікава, што ззаду ратушы ў даваенны час яшчэ захоўваліся рэшткі старажытных сцен былой прыбудовы — “стану” для коней і вазоў, праўда ўжо без даху. Сярэдневяковы каменны мур быццам літарай “П” туліўся да заезнага двара. На абгароджанай пляцоўцы, як і 300 гадоў назад, купцы выгружалі з фурманак прывезены ў крамы тавар.У даваенны час бераставіцкія гандляры за таварам ездзілі пераважна ў буйныя прамысловыя гарады – Вільню, Беласток, Варшаву ці Лодзь, цягніком дастаўлялі яго на станцыю Бераставіца (Пагранічны), дзе быў невялікі аднапавярховы мураваны вакзал, перагружалі ў фурманкі і прывозілі на шматлікія склады ў Вялікую Бераставіцу. Дарэчы, фурманамі ў асноўным працавалі таксама яўрэі. Яны дакладна ведалі расклад руху цягнікоў і прыязджалі на вакзал загадзя, каб своечасова перахапіць прыбываючых цягніком кліентаў. Жорсткая канкурэнцыя была і ў тыя далёкія часы.
Паміж вуліцай Прабашчоўскай і “абэржай” стаялі яшчэ два драўляныя дамы на каменных падмурках. У адным з іх пражывала вядомая ў Бераставіцы сям’я Расінскіх. Аб гэтай сям’і варта было б сказаць некалькі слоў у сваіх наступных артыкулах. Гаспадыняй другога, бліжэйшага да вуліцы Прабашчоўскай дома, з’яўлялася Аляксандра Хвясько. У яе хаце была абсталявана невялікая, але ўтульная і папулярная ў даваенным мястэчку харчэўня, дзе таксама былі пакоі і для адпачынку прыезджых. Асабліва было шмат наведвальнікаў па аўторках, падчас славутых бераставіцкіх кірмашоў. Гэтых дамоў даўно ўжо няма.

Што датычыцца вядомага сёння ў пасёлку драўлянага заезнага двара, які захаваўся да нашых дзён, і знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Чырвонаармейскай і Чкалава (Чырвонаармейская, 10), то ён быў пабудаваны значна пазней, а назва яму, верагодна, дасталася ад куды больш старога заезнага двара-ратушы. Вядома, што перад Другой су-светнай вайной гэта быў звычайны жылы дом. Ён падзяляўся на некалькі частак, якія засялялі яўрэйскія сем’і.
Падчас нямецкай акупацыі ўсіх жыхароў былога заезнага двара (“абэржы”) прымусова выселілі ў бераставіцкае яўрэйскае гета, што знаходзілася на тэрыторыі за сучасным кінатэатрам, а потым вывезлі. Будынак нейкі час пуставаў, а адна з яго вонкавых сцен выконвала ролю кінаэкрана. Кіно для жыхароў мястэчка пры немцах “круцілі” прама на вуліцы.
Як сцвярджаюць сёння бераставіцкія старажылы, дах і другі (драўляны) паверх “абэржы”, як зрэшты і ўвесь драўляны цэнтр населенага пункта, згарэў, калі акупанты адступалі. Абгарэлыя рэшткі некалі аднаго з самых галоўных у нашым мястэчку дамоў разабралі ўжо ў першыя пасля вызвалення Бераставіцы гады.

Бібліяграфія:
1. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць.
Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія
навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры;
Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. — Мінск: Беларус.
Энцыкл. імя П. Броўкі, 2015. — 656 с. : іл.
2.
Лушчык, С. Бераставіцкая ратуша / Сяргей Лушчык // Бераставіцкая газета. —
26.12.2011. — С. 8.
3.
Лушчык, С. Ваколіцы Бераставіцы ў даваенны
час / Сяргей Лушчык // Бераставіцкая газета. — 26.11.2010. — С. 9.
4. Лушчык, С. Хто намаляваў
Бераставіцкую ратушу / Сяргей Лушчык // Бераставіцкая газета. — 20.07.2017. —
С. 5.