Ганчарова Кацярына

Нарадзілася 21 студзеня 1995 года ў г.п. В. Бераставіца. У 2001-2010 гг. вучылася ў Вялікабераставіцкай СШ ім. С. В. Прытыцкага. У 2010 годзе скончыла Бераставіцкую дзіцячую школу мастацтваў па класе фартэпіяна. У 2014 г. - Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў па спецыяльнасці "мастацтва эстрады (спевы)".  У 2006 годзе Кацярына заняла 1-е месца ў раённым аглядзе-конкурсе "Маладыя таленты" ў намінацыі «саліст», а таксама стала лаўрэатам 2-й ступені ў намінацыі «саліст-вакаліст» V абласнога фестывалю дзіцячай эстраднай творчасці "Масты надзей-2006". Узнагароджана дыпломам за выступленне ў складзе вакальнага дуэта па выніках абласнога агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці спажывецкай кааперацыі 2006 года. Самай галоўнай і хвалюючай падзеяй стаў удзел Кацярыны ў паўфінале Рэспубліканскага дзіцячага конкурсу "Песня для Еўрабачання-2008", арганізатарам якога выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. Як удзельнік паўфіналу Рэспубліканскага дзіцячага конкурсу "Песня для Еўрабачання-2008" Кацярына Ганчарова прымала ўдзел у VII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у г. Гродна, VI абласным фестывалі дзіцячай эстраднай творчасці «Масты надзей-2008», у справаздачным канцэрце харэаграфічнай студыі «Фолюш-балет» Гродзенскай абласной філармоніі і ў канцэрце адораных дзяцей на абласным пашыраным бацькоўскім сходзе ў г. Гродна. У 2009 годзе чарговыя перамогі — 1-е месца ў раённым аглядзе-конкурсе калектываў мастацкай самадзейнасці ўстаноў адукацыі, 1-е месца ў раённым конкурсе патрыятычнай песні. У 2010 годзе - гран-пры абласнога фестывалю патрыятычнай песні, прысвечанага 65-годдзю Вялікай Перамогі; гран-пры XVIII абласнога фестывалю-конкурсу «Маладыя таленты Гродзеншчыны-2010»; I месца ў абласным аглядзе-конкурсе калектываў мастацкай самадзейнасці ўстаноў адукацыі; I месца VII абласнога фестывалю дзіцячай эстраднай творчасці "Масты надзей»; I месца Х Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці "Залатая пчолка" ў г. Клімавічы Магілёўскай вобл.; I месца ў рэгіянальным адборачным адкрытым фестывалі гумару і эстрады «Гродна-Масква-транзіт» у намінацыі «вакальны жанр», удзел у творчым конкурсе маладых музыкаў "Маладыя таленты Беларусі", які праводзіў першы нацыянальны канал Беларускага Радыё, удзел у VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у г.Гродна і ў фестывалі краін Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі "творчасць юных-2010" у г. Анапа. У 2015 годзе Кацярына Ганчарова становіцца фіналісткай першага агульнарэспубліканскага конкурсу "Новыя імёны Беларусі-2015", які арганізавала і правяла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. З 2014 па 2016 год Кацярына Ганчарова працавала ў ДУА " Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» метадыстам па аматарскіх аб'яднаннях аддзела арганізацыйна-метадычнай работы. Была кіраўніком гуртка сольных эстрадных спеваў «АРТ-ПЛЮС».
З 2016 года працуе выкладчыкам вакалу ў музычнай школе " JAM " г. Мінска.У лютым 2019 года атрымлівае дыплом аб вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія» факультэта эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Кацярына Ганчарова — двойчы лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. (Заахвочванне Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі-гранд-прэмія, 2011 г.; Стыпендыя - 2012 г.). У 2013 годзе ўнесена ў банк дадзеных адоранай і таленавітай моладзі Рэспублікі Беларусь.



Бібліяграфія:

Артыкулы пра Кацярыну Ганчарову

1. Ганчарова, С. Бераставічанка Кацярына Ганчарова атрымала шмат яркіх уражанняў на рэспубліканскім конкурсе «Новыя галасы – для любімай краіны!» / Святлана Ганчарова // Бераставіцкая газета. — 2015. — 29 мая. — С. 3.
2. Ганчарова, С. Наша зямлячка Кацярына Ганчарова пабывала на фестывалі Ганны Герман у Маскве / Святлана Ганчарова // Бераставіцкая газета. — 2015. — 26 лістапада. — С. 7.
3. Ганчарова, С. “Новыя галасы Беларусі»: наша зямлячка ў фінале / Святлана Ганчарова // Бераставіцкая газета. — 2015. — 25 апреля. — С. 6.
4. Гончарова, С. В финале республиканского конкурса «Новые имена Беларуси» — представительница Берестовитчины Екатерина Гончарова / Светлана Гончарова // Бераставіцкая газета. — 2015. — 8 апреля. — С. 7.
5. Гончарова, С. Берестовицкие духовики выступили на «Саксофониане-2014» в Гродно / Светлана Гончарова // Бераставіцкая газета. — 2014. — 28 ноября. — С. 8.
6. Кацярына Ганчарова і Юлія Антрушкевіч “Не хадзіце хлопчыкі”: [Электронны каталог] // fassen.net. — 2016. URL: http:// www. fassen. Net / video / AgB2PTGuUNU/
7. Кузнеченкова, Т. В Гродно поздравили президентских стипендиатов / Татьяна Кузнеченкова // Гродзенская праўда. — 2013. — 20 декабря. — С. 6.
8. Тишко, С. Национальный фестиваль белорусской песни и поэзии начался в Молодечно / Светлана Тишко // Край. — 2012. — 8 июня. — С. 10.
9. Фестываль песні і паэзіі "Маладзечна-2012": [Электроны рэсурс] // V-S. Mobi. — 2012. — 6 жніўня. URL: https://v-s.mobi/фестываль-песні-і-паэзіі-маладзечна-2012-01:45
10. https://jamschool.by/portfolio/ekaterina-kozel/
Страниц (31)1234567891011 Вперёд